Беларускі паэт, празаік, перакладчык
Гэты сайт прысвечаны беларускаму пiсьменнiку, паэту, празаiку, перакладчыку
Сяргею Іванавічу Грахоўскаму (1913-2002)
ГалоЎная
Біяграфія
Бібліяграфія
Артыкулы. Жыцццё і творчасць
Галерэя
АрхiЎ
Сувязь з наведвальнiкамi
Вершы
Паэмы
Пераклады
Проза
Успамiны. Публiцыстыка
Дзiцячая лiтаратура
Аўдыёзапісы
Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзяць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!

А здатным толькі на дакоры
I гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.

Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20 – 30-я гады.

УЗНАГАРОДЫ


Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны работнік культуры БССР (1983).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды».
Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа за зб. "Споведзь" (Паст.ад 28.12.1992г.)
Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (Паст. ад 11.02.1994г.)
©2010-2010, Таццяна Грахоўская. Усе правы абаронены.