Архіў
Асабісты архіў Сяргей Іванавіч Грахоўскі перадаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Фонд №201 (вопісы №1,2, 3, 4). Паступовая перадача архіва працягвалася с 1974 па 2001год. Вопіс №1 – 60 спраў, вопіс №2 – 494 справы, вопіс №3 – 455 спраў, вопіс №4 – 403 справы, увогуле тысячы дакументаў.
Рукапісы, блакноты, занатоўкі, накіды, перапіска, шырокая грамадзянская і публіцыстычная дзейнасць, фотаархіў, дакументы прафесійнай дзейнасці і асабістыя, малюнкі пісьменніка, вершы напісаныя і вынесеныя з няволі, запрашэнні, выступленні, сцэнарыі тэле- і радыё перадач, дак. фільмаў, п’еса “Рудабельская рэспубліка” і інш.
Бібліятэка
Пры жыцці С. І. Грахоўскі перадаў:
- Глускай раённай бібліятэцы звыш 1000 тамоў свайго кнігазбора;
- У архіў – музей літаратуры і мастацтва каля 600 кніг з аўтографамі аўтараў.
Пасля смерці Сяргея Іванавіча яго нашчаткі перадалі ў дар Універсітэту культуры каля 800 тамоў, у тым ліку з аўтарскімі аўтографамі. Кнігі трапіўшыя з бібліятэку Універсітэта куьтуры маюць штамп “З бібліятэкі С.Грахоўскага”